На «Сырным фэсце» вучыліся варажыць на сыры (фота)


Сырнае багацце краіны прэзентавалі на фестывалі, які прайшоў у Музеі народнай архітэктуры і побыту.

Падчас свята можна было не толькі прадэгуставаць сыры, але і пахадзіць па сырным лабірынце, паваражыць на сыры, а таксама навучыцца гатаваць мацарэлу ды італьянскі дэсерт тырамісу.

Самыя маленькія госці фэсту спрабавалі спасцігнуць «сырную» арыфметыку, спаборнічалі ў хуткасці ў гульні «кошкі-мышкі», ператвараліся ў кацянятаў дзякуючы бодзі-арт мастакам і мелі магчымасць самім паспрабаваць маляваць. Вялікаю цікавасцю ў юных талентаў карысталіся не толькі прыгатаваныя мальберты, але і драўляная фігурка зайца, размалёўваць якога хацела кожнае дзіця.

Цягам фестывалю госці маглі атрымаць майстар-клас у класічных танцах ці ўзяць удзел у здымках танцавальнага кліпу «Жывы сыр».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары