Як выглядае дзень з жыцця найлепшай студэнцкай сям'і Беларусі?


У сеціве з’явілася візітная відэакартка пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Найлепшая студэнцкая сям’я”. Студэнты-пераможцы бавяць дзень на шпацыры, займаюцца спортам і парацца ў саўне. Ці ваш студэнцкі дзень выглядаў таксама?

У Менску адбыўся фінал конкурсу на найлепшую сям’ю студэнтаў, які зладзіла Міністэрства адукацыі і Беларускі прафсаюз працаўнікоў асветы і навукі. Пераможцамі конкурсу сталіся студэнты 4 курсу Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту Мікалай і Вольга Глазко, якія вывучаюць на юрыдычным факультэце дзяржаўнае кіраванне і эканоміку.

Маладыя берасцейцы падчас фінальнай імпрэзы, якая вялася на расейскай мове, прадставілі ўласны праект «Створым бізнес разам» па-беларуску, які і прынёс ім выпашальныя балы, патрэбныя для перамогі ў конкурсе. Найлепшая студэнцкая сям’я Беларусі была ўзнагароджана арганізатарамі 2-ма млн рублёў.

{movie}Візітоўка сям’і Глазко на конкурсе “Студэнцкая сям’я”|right|11194{/movie}

Праграма заключнага этапу конкурсу ўключала прэзентацыю творчай візітнай картачкі пра традыцыі сям’і і роднага рэгіёна. а таксама захапленні ўдзельнікаў конкурсу. Мікалай і Вольга назвалі сваю відэавізітоўку “Адзін дзень з жыцця” ды паказваюць у ёй свой адпачынак: наведванне Берасцейскай крэпасці, мыццё ў лазні і г.д. Месца ж на працу ці вучобу, зусім па-студэнцку, ў роліку не знайшлося.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў