Інтэрнэт-карыстальнікам новаўвядзенне зусім не спадабалася – у «Тўітэры» з’явіўся нават хэштэг #вернитемузыкувVK, які на некаторы час заняў месца ў сусветных трэндах сэрвісу мікраблогаў, падае «Novayagazeta.ru».
Аднак, інтэрнэт-меламаны знайшлі выйсце: мелодыі папулярных выканаўцаў сталі з’яўляцца ў сацсетцы пад новымі назвамі. Гэтак, спявачка Рыяна цяпер падпісваецца як Проста Ры, Лана Дэл Рэй – Ванна без дзвярэй, а Селена Гомес – як Салодкі Гномік. Культавыя гурты «Нірвана» і «Металіка» інтэрнаўты назвалі «Мірам Ванны» і «Мятлою». Бэёнсэ, у сваю чаргу, стала Баюшкаю, а папулярны падлеткавы спявак Джастын Бібэр – «Джыганам і Бомберам». У сацсетцы паўстаў нават адмысловы спіс з новымі «псеўданімамі» замежных выканаўцаў, паводле якіх «УКантакце» можна цяпер знайсці іхныя песні.
МЯ, belsat.eu