Коля Лукашэнка гульнуў у Арменіі на $ 500


Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ерэван ягоны малодшы сын Коля страляў у ціры ды бавіўся ў забаўляльным цэнтры «Play City» за кошт армянскіх падаткаплатнікаў. Як паведамляюць армянскія медыі, за тры дні сын кіраўніка Беларусі прагуляў каля $ 480.

Трохдзённы візіт Лукашэнкі ў Арменію ў траўні не быў звычайнаю працоўнаю паездкаю. Каля самалёта Лукашэнку вітаў мясцовы алігарх і палітык Гагік Царук’ян. Больш за тое, прэзідэнт Беларусі пасяліўся ў ягонай віле ды плануе ўзяць удзел у цырымоніі адкрыцця казіно і рэстарану армянскага бізнесоўца. У траўні ж прысутнічаў на адкрыцці царквы.

Тым часам у рукі журналіста газеты «Айкакан Жаманак» трапіла дамова армянскай службы пратаколу з забаўляльным цэнтрам «Play City». Газета паведамляе, што цягам трох дзён Лукашэнка-малодшы 6 разоў быў на аўтадроме, 11 разоў гуляў на аўтаматах, двойчы наведаў 7D-кінатэатр, праехаў 19 колаў у картынг-клубе. Падобную дамову падпісалі таксама са стрэльбішчам, што месціцца ў комплексе «Валенсія».

Абурэнне ў Арменіі выклікала тое, што мясцовыя чыноўнікі прыраўнялі Мікалая Лукашэнку да высокапастаўленых чальцоў афіцыйнай дэлегацыі ды аплацілі з дзяржбюджэту ягоныя выдаткі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў