Ці былы КДБшнік будзе добрым кіраўніком на тэлебачанні?


Абы чалавек быў добры, а ў КДБ – не ўсе ж былі каты, кажуць беларусы.

Былога старшыню КДБ Вадзіма Зайцава прызначылі генеральным дырэктарам кабельнага тэлебачання «Космос ТВ». На сваёй пасадзе Зайцаў вылучаўся жорсткасцю ў дачыненні апанентаў улады. Паводле экс-кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава, службовец асабіста дапытваў яго і пагражаў фізічнаю расправаю. Карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў менчукоў з нагоды новага прызначэння Зайцава, ці былы старшыня КДБ можа быць добрым кіраўніком на тэлебачанні.

{movie}Ці былы КДБ-шнік будзе добрым кіраўніком на тэлебачанні?|right|11184{/movie}

Большасць апытаных мяркуе, што мінулае новага гендырэктара «Космос ТВ» не перашкода ў ягонай тэлевізійнай кар’еры. «Не маю нічога супраць. Абы чалавек добры быў і гэта адбілася станоўча на выніках – каб было цікава глядзець», – падкрэсліла спадарыня. На думку некаторых, і чэкіст можа быць добрым чалавекам, а ў КДБ – не ўсе каты.

Толькі адзінкі сярод менчукоў адмоўна ставяцца да былога прадстаўніка ўладаў на чале прыватнай кампаніі ды падкрэсліваюць, што кіраваць тэлебачаннем мусіць адмысловец з вялікім досведам.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў