Як беларусы з «агулькамі ды рагулькамі» наведалі суродзічаў за мяжою


У беларускія вёскі Падляшскага ваяводства Польшчы ў госці з веснавымі спевамі завіталі жыхары Берасцейшчыны. Рэпартаж праграмы «Лета ў Аб’ектыве».



Лета – добрая нагода, каб адведаць суродзічаў за мяжою. Народны калектыў «Світанак» з Дзятлавічаў Берасцейскай вобласці выправіўся ў Польшчу, каб пазнаёміцца з жыццём тамтэйшых беларусаў ды пацешыць іх старадаўнімі народнымі спевамі.

{movie}Беларусы з “агулькамі ды рагулькамі” наведалі суродзічаў за мяжою|right|11180{/movie}

Падчас свайго побыту на Падляшшы спевакі з Беларусі наведалі ў вёсцы Канюкі вядомага беларускага разьбяра Уладзіміра Навумюка, які адлюстроўвае ў драўляных скульптурах жыццё традыцыйнай вёскі і прыроду.

«Вы прыехалі здалёк, але да сваіх – беларусаў. Вы – такія самыя, як і мы тут. Калісьці мы былі разам, і цяпер разам душою ды песняю. А палітыка, якая змяняе межы і дзеліць нас, – не нашая справа», – прамовіў да ўдзельнікаў «Світанку» спадар Навумюк.

Падрабязнасці спаткання суродзічаў з Беларусі і Польшчы – у відэаматэрыяле.

Глядзець праграму «Лета ў «Аб’ектыве» можна штопятніцу і штопанядзелак у межах «Студыі «Белсат», якая распачынаецца а 21:25. Прагляд магчымы на нашай старонцы ў анлайн-трансляцыі ды ў архіве праграмаў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў