Кавярня для раварыстаў


https://youtu.be/Q8YkEktDs_I

На беразе Свіслачы адкрылася першая ў Менску кавярня для раварыстаў: тут ёсць ежа, кальян, гамакі ды веларамонт. Ідэя стварыць кавярню прыйшла ў галаву Івану Мураўёву, уладальніку «Кальяннай № 1», які да таго ж – сам раварыст. Глядзіце больш – у матэрыяле Вольгі Чайчыц!

{movie}Кавярня для раварыстаў|right|11177{/movie}

ІВАН МУРАЎЁЎ, АЎТАР ІДЭІ:
«Я так падазраю, што зусім хутка на веласцежцы будуць ужо заторы ў Менску, – вельмі шмат людзей, якія цікавяцца роварам, таму мы сумясцілі тое, чым я займаюся прафесійна, і тое, што мне падабаецца».

Раварысты ўжо сёння могуць тут пад’есці ды адпачыць. У канцы тыдня з’явіцца веластолік, харчавацца за якім можна будзе, не злазячы з ровара. Новая велапаркоўка каля кавярні будзе разлічаная больш як на 20 месцаў. Адкрыецца і сеткавы пракат цікавых, якасных, яркіх ровараў. Дарэчы, у кавярні можна і выпіць: з алкагольных напояў прадаецца толькі піва, уладальнікі спадзяюцца, што ўжываць яго будуць тыя, хто ўжо здаў пракатны ровар.

ГЛЕБ ГОБЗЕМ, АДМІНІСТРАТАР:
«Раварысты застаюцца без увагі людзей, якія даюць сэрвіс, і мы вырашылі зрабіць кавярню, якая будзе звяртаць увагу пераважна на раварыстаў».

У велакавярні працуе камерцыйная рамонтная майстэрня з коштамі, крыху ніжэйшымі за сярэднія. З’явіўся тут і сацыяльны праект «Bike Kitchen», дзякуючы якому можна адрамантаваць свой ровар тым, хто пакуль не ўмее гэтага рабіць, але хоча навучыцца.

ЯЎГЕН КОКТЫШ, «BIKE KITCHEN»:
«Яны могуць прыехаць да нас, узяць інструмент і пад прыглядам майстра самі адрамантаваць. Таксама яны могуць узяць на гэтым месцы нейкую дэталь, калі яна ёсць, абсалютна бясплатна».

Між іншага, гэтае месца яшчэ і выдатная пляцоўка для музыкаў. Уладальнікі запрашаюць арганізоўваць тут канцэрты, вечарыны ды іншыя імпрэзы на свежым паветры.

Вольга Чайчыц, «Аб’ектыў»

Глядзі таксама
Каментары