Беларусы скупаюць валюту і золата


Нягледзячы на пераконванні ды запэўніванні старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча аб стабільнасці беларускага рубля.

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, у студзені чыстая пакупка насельніцтвам замежнай валюты склала $56,94 млн. У гэты ж час насельніцтва і прадпрыемствы Беларусі набылі 118,08 кг золата 999,9 пробы. Гэта ў тры разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Статыстыка сведчыць пра тое, што адміністрацыйныя забароны Нацбанку на безнаяўным рынку валюты ўсё адно не спынілі актыўнасці грамадзянаў што да набыцця замежных грошай. У студзені чыстая пакупка валюты прадпрыемствамі-рэзідэнтамі краіны на Беларускай валютна-фондавай біржы склала 326,62 млн.

“Улада робіць захады, каб надаць беларускаму рублю пазітыўны імідж – валюты стабільнай і перспектыўнай. Але, па-першае, людзі яшчэ добра памятаюць часы дэвальвацыі. Па-другое, разлікі большасці прадпрыемстваў гэтак і ідуць з улікам курсу долара, кажа сацыёлаг Яўген Дзмітрыеў. – Яскравы прыклад: якасная беларуская мэбля не прапаноўваецца айчыннаму пакупніку, а ідзе выключна на экспарт – гэта сведчыць пра тое, што завод хоча атрымаць прыбытак у стабільнай, то бок у замежнай валюце”.

Варта адзначыць, што ў студзені на біржавым і пазабіржавым рынку пакупка валюты перавысіла продаж на Br 405,09.

belsat.eu

Стужка навінаў