Еве трэба вашая дапамога


Бацькі паўтарагадовай Евы збіраюць сродкі на аперацыю, што ўратуе дзяўчынцы жыццё.

На сёмы дзень жыцця Еву тэрмінова шпіталізавалі з цэлым шэрагам небяспечных сімптомаў. У выніку медыкі паставілі дыягназ – цыроз пячонкі. Уратаваць Еву можа толькі перасадка пячонкі, аднак беларускія лекары адмаўляюцца ад аперацыі – у дзяўчынкі знайшлі шматлікія дэфекты ў функцыянаванні судзіннай сістэмы. Адмовілі ў аперацыі і маскоўскія спецыялісты.

Вераніка і Юрый – бацькі дзяўчынкі – адправілі дзесяткі лістоў у розныя еўрапейскія медычныя цэнтры. Бельгійскі прафесар Р. Рэдан са шпіталю Сан-Люк пагадзіўся пракансультаваць і, магчыма, праапераваць Еву. Неабходныя кансультацыі, аналіз і абследаванні каштуюць 20 тыс. еўраў.

На сёння бацькам і неабыякавым да бяды людзям удалося сабраць 9 тыс. еўраў. На гэтай старонцы можна адсочваць паступленні ахвяраванняў з усяго свету. Дабрачынны рахунак адкрыты і ў “Беларусбанку”.

Абследаванні ды кансультацыі ў Бельгіі – гэта толькі першы крок да ратавання Евы, бо наперадзе яшчэ і складаная аперацыя. Тым не менш, бацькі ўпэўненыя – Ева мусіць жыць! І спадзяюцца на дапамогу ўсіх неабыякавых людзей.

belsat.eu

Стужка навінаў