“Аўдзі-цэнтр” замест гаю. Чарговы скандал вакол “Трайпла”


https://youtu.be/player_embedded&v

Паўтары сотні векавых дубоў і ялінаў літаральна вырывалі з зямлі, каб замежныя эксперты ацанілі на прыдатнасць для забудовы месца. Ініцыятар гэтага прыроднага вандалізму – беларуская кампанія “Трайпл”, якая належыць набліжанаму да Аляксандра Лукашэнкі мільярдэру Юрыю Чыжу.

{movie}Што вырасце на пнях?|right|11151{/movie}

ВІКТАР ЯНЧУРЭВІЧ, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ:
Улады не лічаць мэтазгодным інфармаваць грамадзянаў пра тыя праекты, якія плануюць рэалізоўваць. І цяпер тут мы назіраем, што ўжо папілавалі дрэвы, але ніякага грамадскага абмеркавання, ніякага інфармавання грамадзянаў не было”.

Хаця ўжо ўзімку ўлады пачалі пакрысе рэалізоўваць свае планы. Выйшаўшы раніцаю з дамоў, жыхары пабачылі, што бульдозеры разам са снегам знялі і пласт пладароднай глебы. Увесну ж пачалася валка лесу, але не з акраіны, а сярэдзіны гаю.

ВЯЧАСЛАЎ ПІЛІПУК, ЖЫХАР РАЁНУ УРУЧЧА:
Я пацікавіўся, што тут будзе, мне сказалі, што “Аўдзі-цэнтр”. Я кажу: “Хлопцы, слухайце, 300 метраў адсюль ужо ёсць “Аўдзі-цэнтр” – толькі што пабудаваны. Яны сказалі, што так пастанавілі ўлады гораду”.

Каб выратаваць тое, што яшчэ не трапіла пад бульдозеры, жыхары звярнуліся ў Міністэрства прыроды. Там запэўнілі, што правераць у забудоўніка дакументы ды паведамяць жыхарам. Аднак, нягледзячы на абяцанне разабрацца ў справе, жыхары гэтак і не атрымалі адказу з ведамства. Не прагучаў адказ і сёння ад намесніка старшыні Першамайскага выканкаму.

Дагэтуль невядома таксама, што атрымаюць жыхары наўзамен за зялёную зону.

ВІКТАР ЯНЧУРЭВІЧ
, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ:
Хутчэй за ўсё ніхто гэтага кампенсаваць не будзе. Максімум, што тут можна будзе дамагчыся, – гэта кампенсацыйных пасадак: такіх вось маленькіх дрэўцаў, якія, зразумела, не кампенсуюць гэтых векавых дрэваў”.

Ініцыятар гэтага прыроднага вандалізму – беларуская кампанія “Трайпл”, якая належыць набліжанаму да Аляксандра Лукашэнкі мільярдэру Юрыю Чыжу. Паводле звестак жыхароў, зямлю кампанія для інвестыцыйнага праекту атрымала ад гарадскіх уладаў без аўкцыёну.

ВЯЧАСЛАЎ ПІЛІПУК, ЖЫХАР РАЁНУ ЎРУЧЧА:
Мы, безумоўна, не супраць будаўніцтва аўта-цэнтру “Аўдзі”. Мы любім гэтыя аўты, мы разумеем, што немцы – добрыя інжынеры, але мы не згодныя ў цэнтры Еўропы – нашая краіна і нашыя наступныя пакаленні – мы не згодныя плаціць такі кошт”.

З надзеяй на будучыя прыбыткі з сённяшнімі коштамі не лічыцца беларускі бізнес. Не толькі за ўласны кошт выкарчавалі рэліктавы паводле менскіх мерак лес, але і выслалі на месцы злачынства чырвоныя дарожкі ды не паквапіліся на шампанскае ды пачастунак для дарагіх гасцей.

Для каго чаканых, а для каго і няпрошаных гасцей сустрэла і нашая здымачная група. Ды запытала прадстаўніка нямецкай фірмы, ці ведае ён пра спілаванне дрэваў і абурэнне з гэтай нагоды жыхароў.

ЯН ЭРЫК ЗАЙБ, ПРАДСТАЎНІК «AUDI» Ў ЦЭНТРАЛЬНАЙ ДЫ УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ:
Праект гэты прайшоў экспертызу тут, у горадзе. Мы давяраем нашым мясцовым партнёрам, якія з намі працуюць. Я думаю, што яны добра робяць сваю справу”.

Спрэчныя ж пытанні нямецкі госць параіў высвятляць з мясцовымі ўладамі. Толькі наўрад ці зразумее чалавек з еўрапейскай ментальнасцю, што ўлады Беларусі ў сапраўдных гаспадароў беларускай зямлі не пытаюцца, што рабіць.

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары