«Прыехалі, сфатаграфавалі і падпалілі». Таямніцы знішчаных вёсак у «зоне»


Былыя жыхары вёскі Шапатовічы Чачэрскага раёну маюць магчымасць наведваць сваю радзіму ўсяго раз на год – на Радаўніцу. Вёска трапіла ў спіс забруджаных радыяцыяй, яе жыхароў перасялілі. Глядзіце рэпартаж у праграме «Лета ў аб’ектыве»!

{movie}«Прыехалі, сфатаграфавалі і падпалілі». Таямніцы знічаных вёсак у «зоне»|right|11148{/movie}

Яшчэ 23 гады таму паабапал гэтай дарогі стаяла 120 падвор’яў. Антаніна Драбышэўская разам з дачкою Марынаю ды іншымі сваякамі едуць на вясковыя могілкі, каб навесці парадак на месцы родавых пахаванняў.

Героі рэпартажу распавядаюць пра перасяленне: з хатаў забіралі толькі самае неабходнае. Цяпер гэтае месца не выглядае як закінутая заможная вёска – тут амаль няма нават рэшткаў дамоў.

«У 1991 годзе падпалілі ўсю вёску, – распавядае Ларыса Пятрэнка. – З аднаго боку стаяла пажарная машына, там жа і пачалі падпальваць». Спачатку – сухастой. Потым агонь перакінуўся на хаты. Непадалёк ад Шапатовічаў у вёсцы Дудзічы – рэшткі праваслаўнай царквы ХVII стагоддзя. На шыльдзе, што вісіць на браме, напісана: згарэла ў 2002 годзе. «Кажуць, што царкву нехта падпаліў. Бо гэта быў не лясны пажар – нічога больш побач не згарэла, толькі царква», – распавядае Марына Драбышэўская.

Каму і навошта спатрэбілася знішчаць пабудовы ў і без таго амаль змярцвелай зоне? Глядзіце рэпартаж журналістаў «Белсату».

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/XWa8Q2gCrsQ

Глядзі таксама
Каментары