Музыкі дапамагаюць дзецям. Далучайся і ты!


Некаторыя з іх ніколі не былі па-за сценамі інтэрнату. Дзякуючы беларускім музыкам і наведнікам дабрачыннага канцэрту дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця змогуць правесці частку лета ў дзіцячым лагеры. “Лета ў аб’ектыве”: глядзіце рэпартаж пра канцэрт “Дапамажы дзецям разам з намі”.

{movie}“Дапамажы дзецям разам з намі”, рэпартаж.|right|11147{/movie}

Упершыню гэтая дабрачынная акцыя прайшла ўвесну 2011 года. Арганізатары збіраюць ахвотных музыкаў і ладзяць вялікі канцэрт. Прыбыткі ідуць на аздараўленчы адпачынак для дзяцей, што жывуць у спецыялізаваным інтэрнаце.

Гэткія дзіцячыя ўстановы маюць не надта добрае фінансаванне, і дадатковыя грошы ім неабходныя. Гэтаю справаю займаецца Лёша Тарасевіч, а таму гэтыя грошы трапяць паводле прызначэння”, – упэўнены Леанід Паўлёнак, лідар гурта “Нагуаль”.

Сёлета канцэрт сабраў гурты “Срэбнае вяселле”, “Пятля прыхільнасці”, “Касіяпея”, “Нагуаль”, “Адыс Абеба” ды іншыя.

Важна, што хтосьці ўзяўся ўзваліць на сябе гэтую сізіфаву працу”, – кажа Святлана Бень з гурта “Срэбнае вяселле”.

Наступны канцэрт мае адбыцца ў 2014 годзе, але ўжо цяпер кожны можа пачаць дапамагаць выхаванцам інтэрнату. Студыя дзіцячай анімацыі “Мы – ёсць!” шукае сяброў-валанцёраў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў