Чаму не купляеце беларускае?


Цэны – кусаюцца, а лядоўні – не падабаюцца, кажуць беларусы.

Склады беларускіх прадпрыемстваў трашчаць па швах ад колькасці вырабленай прадукцыі, а беларусы зусім не спяшаюцца ў крамы, каб прыдбаць сабе нешта новае. Чаму ж беларусы не купляюць беларускага, запыталіся ў Пінску карэспандэнты «Белсату».

{movie}Апытанне: Чаму не купляеце беларускае?|right|11134{/movie}

Большасць апытаных падзяляе думку, што цэны айчынных прадпрыемстваў кусаюцца. «Большасць людзей не ў стане ўзяць тых тавараў», – адзначыў сталы пінчук.

«Можа, беларуская прадукцыя і якасная, але асартымент вельмі малы. Мяне гэта не задавальняе, і я купляю небеларускае», – падкрэсліла маладая гараджанка.

У чым яшчэ пінчукі бачаць прычыны заляжання тавараў на складах – глядзіце ў відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў