Беларускіх баскетбалістак стылізавалі пад францужанак (Фота)


Напярэдадні фіналу чэмпіянатe Еўропы па баскетболе, які пройдзе ў Францыі, спартоўкам зрабілі фотаздымкі ў стылі рэтра на фоне тамтэйшых пейзажаў.

У выніку супольнага фотапраекту нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі па баскетболе і фотастудыі “ZНЯТА” паўстала 15 партрэтаў. “Хацелася паказаць нашых дзяўчат з натуральнага боку – яны вельмі прыгожыя і элегантныя, – патлумачыла БелаПАН спецыялістка ў сувязях з грамадскасцю Беларускай федэрацыі баскетболу Аляксандра Пушкіна. – Акцэнты ў партрэтах зробленыя на іхных тварах – перад намі заслужаныя спартоўкі, гэты склад каманды заўсёды дасягаў вялікіх вынікаў”.

Фінальная частка чэмпіянату Еўропы пройдзе з 15 да 30 чэрвеня.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў