Супраць п’яных кіроўцаў: штрафы, канфіскацыя аўта і нават зняволенне да 10 гадоў!


Канфіскацыя аўтаў чакае кіроўцаў, якія наважацца сесці за стырно ў нецвярозым стане. Адпаведны законапраект прыняла да разгляду Палата прадстаўнікоў Беларусі. Адметна, што ўзмацненне адказнасці закране асобаў, якія цягам года другі раз запар трапяцца на кіраванні транспартным сродкам пасля спажывання алкаголю.

{movie}Супраць п’яных кіроўцаў|right|11122{/movie}

АПЫТАННЕ, ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
“Я мяркую, што мусіць быць нейкае пакаранне. А калі гэта не аднойчы, я лічу, што можна забіраць і аўтамабіль”.
“П’янаму чалавеку нельга сядаць за стырно! Чаму мы мусім ахвяраваць сваім жыццём?”
“П’яным? Канечне! Я б забіраў нават за адно падобнае парушэнне”.
“Я стаўлюся да гэтага дрэнна. Яны будуць забіраць аўта не толькі, калі яно належыць самому кіроўцу, але таксама і тады, калі яно належыць некаму іншаму”.

Плануецца таксама павялічыць штрафы для ўсіх нецвярозых кіроўцаў да 100 базавых велічыняў. Законапраект прадугледжвае і больш жорсткую крымінальную адказнасць за выпадкі са смяротным вынікам. Гэтак, п’яны кіроўца, з віны якога загінуць людзі, можа трапіць за краты нават на 10 гадоў. Новы закон могуць прыняць ужо на восеньскай сесіі парламенту.

Як паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі, неабходнасць увядзення новых нормаў выкліканая значным павелічэннем аварыяў з удзелам нецвярозых кіроўцаў. Летась іхная колькасць вырасла на 15 %.

Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў