Даведнік пра Беларусь - на трох мовах


Гэтая краіна завецца Беларусь. Цяпер пра гэтую краіну можам чытаць не толькі мы ды нашыя дзеці, але і нашыя суседзі – на Усходзе і на Захадзе. У галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя супольнага пешчанага дзіцяці пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча. Кніга «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» выйшла па-беларуску, па-расейску і па-англійску. Глядзіце агляд культурніцкіх падзеяў!

{movie}Даведнік пра Беларусь – на трох мовах. Культурны агляд|right|11110{/movie}

«Якраз у апошнія дні мне часцей за ўсё даводзіцца ставіць аўтографы на англійскім выданні «Краіны Беларусі», перакладзеным Джымам Дынглі», – дзеліцца пісьменнік Уладзімір Арлоў.

«Гэта быў для мяне шлях новых адкрыццяў, – кажа сам перакладчык. – Не толькі пра беларускую гісторыю, але і пра англійскую мову. Пра магчымасць перакласці з беларускай на добрую – а я спадзяюся, яна такая – англійскую».

Кнігу можна прыхапіць і ў свой замежны шлях – яна прыдасца замежным сябрам больш за бутэльку гарэлкі ці саламяную ляльку. У выданні ажно 2000 ілюстрацыяў – гравюры, рэканструкцыі, фотаздымкі.

«Гэта былі пошукі альтэрнатыўных ілюстрацыяў, – зазначае мастак Зміцер Герасімовіч. – Тыя ілюстрацыі, якія мы выкарыстоўвалі раней, не ажывілі б нашую кнігу. І мы шукалі новыя, малавядомыя».

Кніга стане навіною і для аматараў гісторыі. Ёсць там факты, здольныя нават шакаваць.

Іншыя тэмы: Лекцыя па ткацтве адбылася ў філіяле Веткаўскага музею ў Гомлі. Гурт «Re1ikt» правёў канцэрт-экскурсію ў Менску. У Варшаве выставілі сусветна вядомага нарадзінца беларускага памежжа Марка Ротку.



belsat.eu

Стужка навінаў