Чарговыя абвінавачаныя ў арганізацыі масавых беспарадкаў


Стала вядома, што ў спіс абвінавачаных трапілі яшчэ чатыры чалавекі

Гэта актывісты міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” Алесь Кіркевіч і Уладзімір Яроменка, чалец ініцыятыўнай групы экс-кандыдата Андрэя Саннікава Дзмітрый Дрозд і актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Сяргей Казакоў.

Такім чынам колькасць абвінавачаных складае на сёння 42 чалавекі. У тым ліку пяць апанентаў Александра Лукашэнкі на апошніх прэзідэнцкіх выбарах: Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі і Алесь Міхалевіч. Астатнія абвінавачаныя – прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў апазіцыі, грамадскія актывісты і былы працаўнік міліцыі.

Нагадаем, што Статкевіч, Саннікаў і Міхалевіч да гэтае пары застаюцца ў следчым ізалятары КДБ. Някляева змясцілі пад хатні арышт, Рымашэўскі – пад падпіскай аб нявыездзе.

На прэс-канферэнцыі міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова 26 студзеня стала вядома, што матэрыялы крымінальнай справы трапяць у суд на пачатку лютага. Некаторыя абвінавачаныя ўжо пачалі з імі знаёміцца.

Belsat.eu

Стужка навінаў