На «Дынама» разбіраюць трыбуну, пабудаваную да Алімпіяды-80


На менскім стадыёне «Дынама” разбіраюць казырок над цэнтральнаю (заходняю) трыбунаю, узведзенаю падчас рэканструкцыі напярэдадні маскоўскай Алімпіяды 1980 года.

Праект карэннай рэканструкцыі арэны яшчэ ў стадыі распрацоўвання. Нагадаем, што конкурс на яе правядзенне выйграла нямецкая кампанія «GMP». Мяркуецца, што пасля заканчэння будаўнічых работ стадыён набудзе 4-ю катэгорыю паводле класіфікацыі УЕФА. Згодна з канцэпцыяй рэканструкцыі, «Дынама» пераробяць у абсалютна футбольны стадыён з трыбунамі, якія ўшчыльную падступяць да поля. Большая частка глядацкіх месцаў будзе пад навесам.

Стадыён «Дынама» афіцыйна адкрылі 12 чэрвеня 1934 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны яго разбурылі, аднавілі ў 1954 годзе. Двойчы на арэне праводзілася рэканструкцыі – напярэдадні Алімпіяды-1980 і ў 1990-я гады.

АК, belsat.eu, паводле belapan.com

Стужка навінаў