Не паспела занесці ў банк: Тэрміты з’елі... $65 тыс.


Замест таго, каб занесці падораныя дзецьмі грошы ў банк, жанчына загарнула іх у пластыкавы пакет і паклала ў драўляную скрыню.

Пажылая кітаянка атрымала ў падарунак ад дзяцей 400 тыс. юаняў (прыблізна $ 65 240) паўгода таму. Адчыніўшы скрыню, каб узяць грошы на рамонт, кабета знайшла гару абгрызеных паперак, злепленых сліззю тэрмітаў, якія не пакінулі без “увагі” ніводнай банкноты.

У мясцовым аддзяленні Сельскагаспадарчага банку Кітаю (ABC) ёй абмянялі частку сапсаваных грошай – на суму 90 тыс. юаняў ($ 14 679). Паводле прагнозу адмыслоўцаў, зідэнтыфікаваць удасца банкноты на суму прыблізна 250 тыс. юаняў ($ 40 775). Такім чынам страты могуць скласці 60 тыс. юаняў ($ 9786).

Выпадак адбыўся ў мясцовасці Фо Шань (паўднёва-кітайская правінцыя Гўандун).

{movie}Тэрміты з’елі купюраў на $ 65 тыс. |right|11107{/movie}

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў