Чарговая справа дактароў


У Беларусі разгарэўся чарговы скандал, звязаны з працаю медыкаў. У сувязі са смерцю немаўляці ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы завялі крымінальную справу. У яе межах следчыя ўжо апыталі дактароў і сканфіскавалі неабходныя дакументы.

{movie}Чарговая справа дактароў|right|11106{/movie}

Падрабязнасцяў справы не паведамляюць у сувязі з таямніцаю следства. Вядома, што хвароба двухмесячнага Святаслава Когута была звязаная са складанаю паталогіяй развіцця вантробы. Паводле бацькоў хлопчыка, першапачаткова дактары памыліліся з дыягназам і праводзілі няправільнае лячэнне, што і пацягнула смерць. Петыцыю з патрабаваннем правесці незалежнае расследаванне інцыдэнту на рэспубліканскім узроўні падпісалі больш за 15 000 інтэрнэт-карыстальнікаў.

Адметна, што гэта ўжо не першы выпадак за апошнія месяцы. У траўні крымінальную справу завялі на дырэктара і доктара-анестэзіёлага прыватнага медычнага цэнтру “Экамедсэрвіс”. Дагэтуль яны пад вартаю. Паводле следства, іхная нядбайнасць прывяла да смерці 23-гадовай жыхаркі Горадні, якая рабіла ў “Экамедсэрвісе” аперацыю карэкцыі формы носа.

Алесь Яшчанка, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў