У Менску зліліся ў адно джаз і дождж


Калі скончыцца дождж, калі пачнецца джаз? Пытанне, якім у суботу задаваліся сотні менчукоў. Ля сталічнай ратушы распачаўся праект “Джазавая субота”, які пазнаёміць гледачоў з джазмэнамі ажно з дзесяці краінаў. Гатыя ды іншыя тэмы – у аглядзе культуры.

{movie}У Менску зліліся ў адно джаз і дождж. Агляд падзеяў культуры|right|11092{/movie}

Першы летні канцэрт супаў з залеваю, аднак прагі менчукоў да вольнай музыкі не ўціхамірыў. На сцэне перад сотнямі людзей пад парасонамі шчыраваў гурт “Apple Tea” з вакалісткаю Чэндаю Рул, “Exultet Trio” з Францыі ды ўкраінскі гурт “Pur:Pur”, які ў гэты ж дзень адыграў яшчэ адзін канцэрт, падрабязней пра які – крыху пазней.

“Падобны фармат для плошчы Свабоды – упершыню, – тлумачыць арганізатарка Анастасія Сцёпіна. – Мы ўпершыню выводзім такое мастацтва, музыку, якая лічыцца элітарнай і пасуе не ўсім, джаз – не суперпапулярны кірунак у музыцы. Хаця цяпер можна спрачацца – джаз робіцца сучасным, модным, цікавым”.

Чарговыя джазавыя канцэрты пройдуць на вольным паветры без абмежавальных перагародак і ўваходных білетаў 16 ды 29 чэрвеня.

Іншыя тэмы: Канцэрт украінцаў “Pur:Pur” адбыўся у сталічным клубе “Re:Public”. У Дудутках спаборнічалі найлепшыя кавалі. Гульня “Паўстанцы” будзе збіраць аматараў за адным сталом цягам цэлага лета. У гурта “Akute” – першы кліп.

Адэля Дубавец

Стужка навінаў