«Навошта рабіць дызайн, калі можна рабіць каўбасу?»


Кампанія «Будзьма беларусамі!» выпусціла новы відэаролік пра культуру з удзелам знаных беларусаў, якія адказваюць на пытанне «навошта?» з праекцыяй на сваю прафесію.

{movie}Культура? А навошта яна нам? Відэазварот людзей да людзей |right|11090{/movie}

У здымках ўзялі ўдзел пісьменнік Уладзімір Арлоў, дызайнер Анатоль Лазар, мылавар Таша Міхайлоўская, валанцёр Дар’я Слабчанка, рэдактар беларускай «Вікіпедыі» Павел Селіцкас, юрыст Дар’я Каткоўская, архітэктар Алесь Трусаў і культуртрэгер Кацярына Раманчык. Разам з імі дзеляцца думкамі ўжо знаёмыя з ранейшых відэа рэкламіст Сяргей Скараход і спартовец Віталь Гуркоў.

«Культура паляпшае жыццё» – новы канцэпт кампаніі «Будзьма беларусамі!». У першым роліку з гэтай серыі выступіў чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў, які падзяліўся думкаю пра тое, што «беларусы маюць байцоўскі ген», пазней Юлія Рудзіцкая распавяла, як паўставаў ролік «Будзьма беларусамі!».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў