Экалагічнае мастацтва. Гарадзенка малюе карціны старымі апонамі


Мясцовая кампанія “Экалагічная ініцыятыва” спецыялізуецца на бязвыкідным перапрацоўванні аўтамабільных апонаў і колаў. Калі гуму рыхтуюць да чарговага ўжытку, атрымліваецца па некалькі грамаў чорнага пылу з кожнага кола. Менавіта яго выкарыстоўвае мастачка Юлія Коўш, каб ствараць свае карціны.

{movie}Экамастацтва ў Горадні|right|11078{/movie}

Дзяўчына спадзяецца, што ейны прыклад натхніць іншых на больш творчае выкарыстанне смецця або прынамсі на яго перапрацоўванне. “Экалагічная ініцыятыва” – адно з першых камерцыйных прадпрыемстваў у Беларусі, што актыўна прапагандуе экалагічныя прынцыпы ды зарабляе на іх.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў