Жартаваць пра развод Пуціна забаранілі (+ скандальнае фота)


Вясёлы сюжэт пра тое, якія здымкі прэзідэнт Расеі мог бы змясціць пасля разжэнства на партале знаёмстваў, забаранілі паказваць гледачам.

Праз сюжэт з эфіру знялі цэлы выпуск праграмы «Социальная сеть» расейскім Грамадскім тэлебачанні. Пра гэта вядоўца Уладзіслаў Сарокін паведаміў на сваім профілі ў «Facebook’y».

У сюжэце журналісты выкарысталі падборку фотаздымкаў Уладзіміра Пуціна, зробленую сайтам «Mashable.com». Скандальныя фотаздымкі глядзіце тут.

Сарокін таксама паведаміў, што на праграму ўжо скардзіліся прадстаўнікі ўлады – на сюжэт пра выбары мэра Масквы. Журналіст напісаў, што ён і ягоная калега Кацярына Вароніна вырашылі звольніцца з тэлеканалу.

Грамадскае тэлебачанне распачало працу сёлета ў траўні. Яно мелася быць альтэрнатываю дзяржаўным тэлеканалам. Праграма «Социальная сеть» была адною з самых удалых, бо большасць крытыкавалі за шаблоннасць і неактуальнасць.

АК, belsat.eu, паводле lenta.eu

Стужка навінаў