Помнікі піянерам – без рук, ног і насоў (Фота)


Арганізатары праекту «Піянерская вытрымка» вырашылі высветліць, як ставіцца да піянераў сённяшняе беларускае грамадства.

Удзельнікі праекту мелі даслаць «піянерскія» фотаздымкі, зробленыя рознымі «вачыма, аб’ектывамі і суб’ектывамі» ды з рознымі пачуццямі – цікаўнасцю, пратэстам або настальгіяй. На выставе можна ўбачыць не толькі найлепшыя здымкі ўдзельнікаў, але і самі статуі.

Як паведамілі арганізатары праекту, «у закінутых летніках і парках вакол нас руйнуюцца статуі піянераў і піянерак. Яны зарастаюць нерадзімымі плямамі моху, па слаях выцвілай фарбы на іхных тварах чытаецца ўзрост, а расколіны па ўсім целе кажуць пра «піянерскую старасць». «Углядаючыся ў гэтыя аб’екты, мы бачым штосьці большае – характар і гісторыю, бачым, як руйнуецца наша агульнае «камунальнае цела часу», – заўважылі яны.

Праект, дарэчы, прыдумалі рэкламшчыкі, пакуль ламалі галаву, як прыцягнуць увагу пакупнікоў да сродку cупраць остэапарозу. Тут і нарадзіўся вобраз “старога піянера”. Пасля выставы адбылася дыскусія на тэму, ці трэба ўзгадваць савецкае мінулае. Між іншым, сёлета ў Польшчы адбыўся скандал з рэкламаю мабільнага аператара, у якой выкарысталі вобраз Леніна. Пад ціскам грамадскасці фірма мусіла зняць банеры і спыніць трансляцыю відэаролікаў.

{movie}Забароненая рэклама польскага мабільнага аператара з Леніным|right|11074{/movie}

Праект «Пионерская выдержка» старатаваў у снежні 2011 года. Выстава адкрылася ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выставачна-дыскусійны праект «Піянерская вытрымка» прэзентавалі фотапартал «Zнята», партал «Новая Эўропа» пры падтрыманні студыі італьянскай мэблі «Capolavori».

У 2012 годзе ў Беларусі было ўжо 600 тыс. піянераў. А нядаўна кіраўнікі праўладных арганізацыяў вырашылі адрадзіць цімураўскія каманды.

АК, belsat.eu, з выкарыстаннем матэрыялаў belapan.com

Стужка навінаў