Малевіч – гэта не толькі “Чорны квадрат”. Навіны культуры


Працы Казіміра Малевіча – у цэнтры Менску. На плошчы Якуба Коласа адчынілася экспазіцыя рэпрадукцыяў працаў знакамітага авангардыста, вядомага перад усім як аўтара “Чорнага квадрату”. Глядзіце навіны культуры на “Белсаце”.

{movie}Малевіч – гэта не толькі “Чорны квадрат”. Навіны культуры|right|11062{/movie}

НАТАЛЛЯ ШАРАНКОВІЧ, ДЫРЭКТАРКА МУЗЕЮ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА:

“Гэта знакавая асоба, якая, па сутнасці, паклала пачатак новаму мастацтву. Ягоны знакаміты “Квадрат” мы ўспрымаем як класічны твор, які змяніў сітуацыю ў выяўленчым мастацтве ХХ ст”.

Зрэшты, змены філасофіі прасочваюцца і на выставе. 17 твораў Малевіча выстаўленыя ў храналагічным парадку: ад ранніх працаў, калі мастак захапляўся імпрэсіянізмам, праз карціны, на якіх відаць уплыў Поля Гагена, якім захапляўся Малевіч, і да вяршыні творчасці мастака – карцінаў у кірунку супрэматызму, які Малевіч заснаваў у першай палове 1910-х.

Рэпрадукцыі нанесеныя на матэрыялы, устойлівыя да вільгаці і тэмпэратурных зменаў, так што выстава без перашкодаў мая цешыць вочы мінакоў усё лета.

Іншыя навіны: Мастачка з Гомлю Юлія Коўш стварае карціны з старых аўтамабільных апонаў. Рэсурс беларускай літаратуры Kamunikat.org прэзентавалі ў Гомлі. У Грэцыі паказалі оперу для беспрацоўных.



belsat.eu

Стужка навінаў