ТОП-10 дэматыватараў пра развод Пуціна


Расейскія палітолагі каментуюць, як развод Пуціна паўплывае на ягоны рэйтынг, а сацыяльныя сеткі разрываюцца ад анекдотаў і дэматыватараў.

Расейскія медыі наперабой змяшчаюць каментары да беспрэцэдэнтнай для краіны падзеі. Учора пасля балету “Эсмеральда” ў Дзяржаўным крамлёўскім палацы Уладзімір і Людміла Пуціны афіцыйна заявілі пра свой развод – падчас інтэрв’ю карэспандэнтцы тэлеканалу “Россия 24”.

Навіна выклікала ў інтэрнэце эфект выбуху бомбы. Мадэратары папулярнага парталу lenta.ru заблакавалі магчымасць пакінуць каментар пад паведамленнем пра разжэнства кіраўніка дзяржавы.

Палітолагі, якія наважыліся каментаваць учынак расейскага прэзідэнта ў неапазіцыйных медыях, кажуць, што гэты крок або не паўплывае на ягоны рэйтынг, або падвысіць яго.

“Трэба сказаць, што Пуцін праявіў перад усім мужнасць у чалавечым плане, – сказаў палітолаг Уладзімір Слацінаў агенцтву “РИА Новости”. – Імаверна, рашэнне давалася яму вельмі няпроста, бо Пуцін – палітык, для якога тэма асабістага жыцця была закрытаю”. Ён мяркуе, што цяпер за прэзідэнтам замацуецца імідж палітыка, які “працуе на сваю краіну, думае пра яе і жанаты з ёю”.

{movie}Уладзімір і Людміла Пуціны заяўляюць пра развод|right|11060{/movie}

Палітолаг Аляксей Мухін дадае, што падзея выкліча сур’ёзную зацікаўленасць да Пуціна з боку жаночай паловы электарату.

Газета “Аргументы и факты” змяшчае каментар палітолага Яўгнена Мінчанкі. Паводле яго, разжэнства або не паўплывае на рэйтынг Пуціна, або падвысіць яго, бо Расея – “краіна з высокаю ступенню цярплівасці, разводы ў нас – нярэдкая з’ява, шмат хто праз гэта праходзіў”. Віцэ-прэзідэнт Цэнтру стратэгічных камунікацыяў Дзмітрый Абзалаў лічыць, што прэзідэнт здзейсніў “мужчынскі ўчынак”.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў