Пракуратура папярэдзіла журналіста “Белсату”


Афіцыйнае папярэджанне атрымаў журналіст Алесь Сіліч.

Падставаю для папярэджання стала супраца з тэлеканалам, які не мае афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі. (“Белсат” не раз звяртаўся па яе ў Міністэрства замежных справаў, аднак заўжды атрымліваў адмову.)

Паводле Алеся Сіліча, падчас сустрэчы ў Смалявіцкай пракуратуры ён не адказваў на пытанні, якія датычылі супрацы з “Белсатам”, скарыстаўшыся правам не сведчыць супраць сябе.

30 траўня ў пракуратуру апрача Алеся Сіліча выклікалі журналістку Вольгу Чайчыц. Падстава – рыхтаванне сёлета ў красавіку сюжэту пра кітайскі тэхнапарк у Смалявіцкім раёне, супраць будаўніцтва якога пратэстуюць мясцовыя жыхары.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў