«Жывы Тузін» можа спыніць працу. Навіны культуры


Праект “Жывы тузін” можа спыніць працу. Ініцыятар серыі імпрэзаў, музычны эксперт Сяргей Будкін распавёў журналістам, што не адчувае водгуку на сваю ініцыятыву.



{movie}«Жывы Тузін» можа спыніць працу. Навіны культуры|right|11048{/movie}

“Такое адчуванне, – кажа Будкін, – што слухачы не тое што не ведаюць беларускай музыкі, але і не хочуць ведаць”. Іншая праблема – недахоп спонсарскіх грошай, без якіх такія праекты існаваць не могуць. Апошні канцэрт з серыі “Жывы тузін” – канцэрт гурта “Сцяна” – сабраў да крыўднага мала наведнікаў. На “Жывым тузіне” выступалі таксама Паліна Рэспубліка, “Akute”, “Людзі на балоце”, “Памідор/off” ды іншыя.

Іншыя навіны: “Бальшой тэатр” рыхтуецца да прэм’еры оперы “Князь Ігар” у пастаноўцы Юрыя Любімава. «Мону Лізу» абсталявалі сістэмаю з 34-ох святладыёдных ліхтароў. У Францыі выставілі на аўкцыён рэчы, звязаныя з героем коміксаў. У Менску адкрылася дэбютная экспазіцыя графікі Віктара Сяргея.

belsat.eu

Стужка навінаў