“Мы хочам несці святло ісламу”. Ва Украіне адбыўся мітынг ісламістаў


Забароненая ў шэрагу краінаў суніцкая ісламісцкая арганізацыя “Хізб ут-Тахрыр” (“Hizb ut-Tahrir”) зладзіла мітынг пратэсту ў Крыме. Нягледзячы на забарону і паведамленні аб закладзенай бомбе, у маніфестацыі ўзялі ўдзел каля 2 тысячаў чалавек.

{movie} Ва Украіне адбыўся мітынг ісламістаў|right|11047{/movie}

Афіцыйная нагода для мітынгу – гадавіна распаду Асманскай імперыі. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плакаты з напісамі “Мусульмане – адзіны народ” і “Халіфат – абяцанне Алаха”.

Арганізацыя “Хізб ут-Тахрыр” (Ісламская партыя вызвалення) лічыцца экстрэмісцкаю ды забароненая ў Расеі, Нямеччыне, Кыргызстане, Узбекістане, Таджыкістане і Пакістане. “Насуперак той інфармацыйнай кампаніі, якую ладзяць вакол такіх акцыяў і вакол ісламу ў прыватнасці, мы ведаем, што мы не нясем ніякай фізічнай пагрозы грамадству. Наадварот, у нас іншыя мэты. Мы хочам прынесці ў грамадства ісламскія каштоўнасці ды данесці да людзей святло ісламу”, – сказала адна з удзельніц мітынгу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў