Дырэктар Мядненскай гаспадаркі: Шукаю, хто здзекаваўся з жывёлы


Дырэктар ААТ “Мяднянская птушкафабрыка” паведаміў журналістам “Белсату”, што цяпер у гаспадарцы шукаюць тых, хто дазволіў сабе жорсткае абыходжанне з жывёлаю: жывую карову змясцілі ў грузавік з дапамогаю каўша. Пры гэтым рагуля ўпала з вышыні каля двух метраў.

{movie} Шакуючае відэа з фермы!|right|11046{/movie}

Скандальнае відэа апублікавала на “YouTube” газета “Наша ніва”. Паводле выдання, гэты відэаролік у рэдакцыю даслалі жыхары аграгарадка Знаменка.

“Я яшчэ не бачыў гэтага відэа, але ўжо ведаю пра сутнасць інцыдэнту. Раней пра гэта я не ведаў, цяпер “паставілі на вушы” ўсю гаспадарку: шукаем, каму прыйшло ў галаву гэтак абыходзіцца з жывёлаю, – паведаміў “Белсату” дырэктар гаспадаркі Уладзімір Дземенціюк. – Карову везлі на забой, але ўсё роўна, гэтак абыходзіцца з жывёлаю нельга”.

Паводле беларускага заканадаўства, жорсткае абыходжанне з жывёлаю караецца паводле Адміністратыўнага кодэксу штрафам ад 10 да 30 базавых велічыняў або арыштам.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў