«Пуп неба». Дыктатура, паэзія і супраціў у чэшскім фільме пра Беларусь


Дакументальны фільм «Пуп неба» выпусціў чэшскі публіцыстычны канал «ČT2». Стужка базуецца на матэрыялах белсатаўскага дакументальнага цыклу «Беларусь – адзін верш».

{movie}”Пуп неба”, афіцыйны тызер|right|11045{/movie}

Стужка распачынаецца з аповеду падзеяў «Плошчы-2010», у фільм увайшлі дакументальныя кадры разгону акцыі, а таксама вершы беларускіх паэтаў. Творцам, што пішуць пра свабоду і радзіму, супрацьпастаўляюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які грубаю сілаю душыць усялякае імкненне беларусаў да пераменаў.

Вершы, на якіх базуецца стужка, рэжысёры Эрыка Гнікава (Erika Hníková) і Радзім Прохазка (Radim Procházka) знялі для цыклу «Беларусь – адзін верш» у 2012 годзе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў