Барыс Жаліба: Разлік на ўнутраных інвестараў не апраўдаўся


https://youtu.be/vBk2D7VvR6Q
Выстаўленыя дзяржаваю на продаж паводле рэкамендацыі МВФ 5 беларускіх прадпрыемстваў не зацікавілі ні замежных, ні айчынных інвестараў. “Гэты конкурс скончыўся нічым. Пакупнікі папросту не з’явіліся – ніводнага”, – канстатуе эканаміст Барыс Жаліба.

Адметна, што МВФ пачатак прыватызацыі назваў адною з умоваў для атрымання крэдытаў. Аднак улады Беларусі выставілі на продаж аб’екты вытворчасці, якія не могуць выклікаць інтарэсу інвестараў. Фактычна пакупнікам прапанавалі састарэлае абсталяванне, неканкурэнтную прадукцыю ды яшчэ і даўгі прадпрыемстваў. “На продаж выставілі пяць прадпрыемстваў “сярэдняй рукі”, якія мала хто ведае”, – дадаў Барыс Жаліба.

Замежнага інвестара таксама мог стрымаць не найлепшы бізнес-клімат у краіне. “Мы ўсё ж такі спадзяемся на капітал замежны, а разлік на сваіх інвестараў, як бачыце, не апраўдаўся, – кажа Барыс Жаліба. – Зрэшты, у Беларусі не так і шмат заможных людзей”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары