Новы ўказ Лукашэнкі: Усе канцэрты і спектаклі толькі з дазволу


Кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 257, паводле якога арганізаваць культурніцкую імпрэзу ў Беларусі можна будзе толькі са згоды ідэолагаў. Пра гэта напісаў interfax.by.

Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізавання і правядзення культурна-відовішчнай імпрэзы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасведчанне) ва ўпраўленні ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі аблвыканкаму (Менскага гарвыканкаму), інфармуе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ва ўказе гаворыцца, што на імпрэзы з удзелам беларускіх і замежных або выключна замежных выканаўцаў гастрольнае пасведчанне будзе выдавацца за пэўную плату, якая пойдзе ў адмысловы фонд кіраўніка Беларусі на падтрыманне таленавітай моладзі. На імпрэзы з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасведчанне будзе выдавацца бясплатна.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў