Прыгоды «Apple Tea» выйшлі кнігаю


Бубнач самага вядомага беларускага джаз-бэнду “Apple Tea” Аляксандр Сапега сабраў гісторыі, што здараліся з удзельнікамі гурта на канцэртах, гастролях або проста ў штодзённым жыцці. Навіны культуры.

Зборнік выйшаў пад назваю “Яблычная гарбата ўпрыкуску”. Аўтар прызнаецца – некаторыя гісторыі атрымаліся дастаткова пікантнымі.
{movie}Агляд падзеяў культуры (04.06.2013) |right|11015{/movie}
АЛЯКСАНДР САПЕГА, БУБНАЧ «APPLE TEA»
«Ёсць мат! Там кропкі, але з некаторых гісторыяў гэтага не выкінеш, таму я так пакінуў, як чуў іх».

Кніга сталася працягам першага зборніку Аляксандра Сапегі “100 філіжанак яблычнай гарбаты”, яки выйшаў у 2009-ым.

Іншыя навіны: Юрый Хашчавацкі распавёў пра стужку «Лабатамія». У доме «Сотбіс» выставілі калекцыю фотаздымкаў пад назваю «Савецкае падполле: працы фатографаў, занесеных камуністамі ў чорны спіс». 80 працаў Каміля Пісаро паказалі ў мадрыдскім Музеі Тысэна-Борнамісы.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

https://youtu.be/Z-aXQI1hhDc

Глядзі таксама
Каментары