Ці ёсць у Беларусі свабода слова?


«Як бы гэта сказаць, каб сабе і мужу… не нашкодзіць», – кажа беларуска.

З нагоды візіту ў Беларусь прадстаўніцы АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Дуньі Міятавіч карэспандэнты «Белсату» запыталі жыхароў Бабруйску, ці існуе ў Беларусі свабода слова і ці пра ўсё можна казаць у нашай краіне без страху рэпрэсіяў?

{movie}Апытанне: Ці ёсць у Беларусі свабода слова? |right|11014{/movie}

Некаторыя з жыхароў Бабруйску ўпэўненыя: свабода слова ў Беларусі ёсць і можна смела казаць пра што заўгодна. «У нас усё цудоўна: пенсія выдатная, усё ёсць, дабрабыт…», – паспяшалася дадаць запытаная пенсіянерка. Некаторыя ж былі не зусім перакананыя, што могуць свабодна размаўляць пра свабоду слова. «Як бы гэта сказаць, каб ні сабе, ні мужу, ні ўсім астатнім не нашкодзіць», – задумалася бабруйчанка.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў