Шматвектарны канфуз. У Палаце прадстаўнікоў не ведаюць, што такое АБСЕ?


Адразу 2 дзіўныя агаворкі дапусціў у інтэрв’ю журналістам кіраўнік камісіі ў пытаннях міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка. АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі савета Еўропы і прылічыў арганізацыю да структураў Еўразвязу.

{movie}Самасейка не ведае што такое АБСЕ?|right|11007{/movie}

«Для нас важная супраца ў розных кірунках, у тым ліку з краінамі Еўразвязу, з іхнымі арганізацыямі ды структурамі і ў прыватнасці з Аддзелам бяспекі Савету Еўропы», – заявіў Самасейка журналістам пасля сустрэчы з прадстаўніцаю АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуньяй Міятавіч.

Каб пераканацца ў тым, што АБСЕ расшыфроўваецца не як Арганізацыя бяспекі Савету Еўропы, дастаткова зайсці на афіцыйную старонку арганізацыі, ці хаця б прачытаць артыкул у «Вікіпедыі». Там жа можна знайсці інфармацыю і пра тое, што АБСЕ – найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Арганізацыю заснавалі з ініцыятывы СССР і краінаў сацлагеру ў 1973 годзе. У 1994-м «Савяшчанне па бяспецы і супрацы ў Еўропе» перайменавалі ў «Арганізацыю па бяспецы і супрацы ў Еўропе».

Дэпутат таксама ўзгадаў пра палітыку шматвектарнасці і заявіў, што санкцыі ЕЗ супраць афіцыйнага Менску – «контрпрадуктыўныя».

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў