Бэзавы вальс у Барысаве


Вясновае цвіценне ў Барысаве адсвяткавалі дабрачынным балем у традыцыі ХІХ стагоддзя.

{movie}Бэзавы вальс у Барысаве|right|11002{/movie}

Бал прысвяцілі росквіту бэзу, таму не дзіўна, што гэтыя кветкі ды іх водар былі паўсюль, а галоўны танец усяго балю зваўся Бэзавы вальс. Аматараў гістарычнай рэканструкцыі ў Печынскім палацы культуры сабраў клуб «Барысаўская мыза». Хоць ні музыку, ні танец для Бэзавага вальсу не ўзялі з гісторыі – яны пісаліся і ставіліся адмыслова для гэтага балю, але ўсё астатняе без выключэння – гэта гістарычная рэканструкцыя.

Гасцям прапаноўвалася ўзяць удзел не толькі ў танцах, але і ў розных салонах. Свае дзверы адчыніў тэатральны салон, які прапанаваў новы вадэвіль. Усе ахвотныя перанесці старадаўнюю атмасферу на фотапаперу маглі зрабіць гэта ў фотасалоне. Не абышлося і без гарбатнага салону.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў