Бітламаны адгулялі ў Шаблях. Навіны культуры


Агляд навінаў культуры. Сезон оўпэн-эйраў можна лічыць адкрытым! Фестываль The Beatles Shabli прайшоў у суботу і сабраў прыблізна дзве тысячы аматараў ліверпулскае чацвёркі ды наогул добрай музыкі.

Перад меламанамі выступілі беларускія рокавыя і джазавыя гурты „Artefact”, „The Apples”, „Real Jazz Band”.
{movie}Агляд падзеяў культуры (03.06.2013)|right|11000{/movie}
Бітламаны змаглі таксама ўволю наслухацца жывога гучання ад замежных рокераў, якія спецыялізуюцца на трыб’ютах “Бітлоў”: „The Bestbeat” з Сербіі ды „Puttin` On The Beatles Style” з Санкт-Пецярбургу.

Гэдлайнерамі ж фестывалю зрабілася чацвёрка з ЛІверпулу, праўда, чацвёрка жаночая і пад назваю „The Beatelles”. Для выканаўцаў гэта стаў першы выступ на выездзе.

Музычныя ласункі пры жаданні можна было чаргаваць з кулінарнымі – на фестывалі працавалі латкі з індыйскімі прысмакамі. А вось алкаголю на хутары Шаблі не прадавалі – праз абмежаванні ў заканадаўстве.

Затое аматары паспрабаваць штосьці новае таксама ўзялі ўдзел у майстар-класах па капаэйры і рухам самбы.

Іншыя навіны: у Бруселі вызначылі пераможцу прэстыжнага конкурсу маладых выканаўцаў імя каралевы Элізабэт. Зоркі замежнай поп-сцэны выступілі на канцэрце “Sound of Change”.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў