«Мокрыя войны» ў Віцебску (Фота)


З сотню падлеткаў сабраліся на фантанах ля Плошчы Перамогі ў Віцебску, каб адзначыць надыход лета. У сацыяльнай сетцы «Укантакце» флэшмоб меў назву «Мокрыя войны»: удзельнікі дамовіліся, што імпрэза будзе мець характар бітвы.

Удзельнікі прыйшлі з вадзянымі пісталетамі, пластыкавымі бутэлькамі, хтосьці ўзяў нават балей. Але павесяліцца ўдалося толькі з паўгадзіны – неўзабаве да фантанаў на двух аўтах прыехалі байцы міліцэйскага палку спецыяльнага прызначэння і змусілі ўдзельнікаў «вайны» разысціся.

МЛ, belsat.eu
Фота БелаПАН / Сяргей Серабро, news.vitebsk.cc

Глядзі таксама
Каментары