Ці хацелі б, каб вашае дзіця навучалася па-беларуску?


Ужо заўтра пачнецца набор у беларускамоўныя садкі ды школы. Белстат рапартуе: 151 тысяча школьнікаў сёлета навучалася на роднай мове – гэта толькі 16,4 % ад агульнай колькасці школьнікаў.



“Белсат” жа запытаў менскіх бацькоў: ці хацелі б яны, каб іхныя дзеці навучаліся па-беларуску і што перашкаджае гэтак зрабіць?

{movie}Ці хацелі б, каб вашае дзіця навучалася па-беларуску?|right|10985{/movie}

Большасць апытаных сцвярджае, што гатовыя хоць цяпер аддаць дзіцё ў беларускамоўны клас ці групу ў садку, але пры сённяшнім становішчы беларускай мовы гэтага б не зрабілі. Каб не ўскладняць жыццё дзецям.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле, а адрасы і кантакты беларускамоўных школаў, ды груп у садках тут:

Менск:
Гімназія №4 (Кунцаўшчына, 18): навучанне ў фізіка-матэматычных, хіміка-біялагічных і філалагічных класах.
E-mail: gymn4@minsk.edu.by ; т.: (017) 258–49–71, 258–49–74.
Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45): выкладанне на высокім узроўні англійскай, кітайскай моваў.
E-mail: gymn23@minsk.edu.by ; т.: (017) 284–47–62, 284–87–16.
Гімназія №9 (Сядых, 10): паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае – польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыкла.
Т.: (017) 283–04–21, 281–38–04.
Гімназія №28 (Ракасоўскага, 93): паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.
E-mail: sch2@minsk.edu.by ; т.: (017) 248–32–02, 248–12–64.
Гімназія №14 (Васняцова, 10): паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.
Т.: (017) 295–01–33, 295–21–31.
СШ №190 (Нiкiфарава, 19): выкладанне на беларускай і расійскай мовах. Бясплатная музычная адукацыя і спартыўныя секцыі.
Т.: (017) 260–24–90; е-mail: sch190@minsk.edu.by.
СШ №60 (Лібкнехта, 82) – навучанне з музычным ухілам. У школе дзейнічаюць гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб’яднанні.
Т: (017) 208–69–74, 209–94–49.
СШ № 68 (зав. Ахоцкі, 17): набор у класы з фальклорна-тэатральным напрамкам.
E-mail: sch68@minsk.edu.by ; т. (017) 243–76–82.
Горадня
СШ №32 (Ліможа, 11)
Т.: (0152) 48–50–48; 43–64–03.
Магілёў
СШ №1 (Першамайская, 24)
Т.: (0222) 22–12–64; 31–07–85.
Баранавічы
СШ №14 (Піянерская, 98)
Т.: (0163) 42–51–50.
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Менску з беларускамоўнымі групамі
ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 245–12–92 .
ДДУ №97 (Ландэра, 18). Т.: (017) 277–89–11, 277–49–20; ddu97@minsk.edu.by.
ДДУ №101 (Якубава, 60). Т.: (017) 238–88–61.
ДДУ №143 (Караля, 3б). Т.: (017) 200–96–20.
ДДУ №412 (пр. Газеты Праўда, 64а). Т.: (017) 271–68–47.
ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 271–94–06.
ДДУ №541 (Ясеніна, 137). Т.: (017) 205–37–24.
ДДУ №543 (Бумажкова, 39). Т.: (017) 235–36–02.
ДДУ №220 (Каліноўскага, 11а). Т.: (017) 265–23–02.
ДДУ №273 (Каліноўскага, 89. Т.: (017) 263–06–84.
ДДУ №522 (Русіянава, 23). Т.: (017) 260–65–01.
ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 264–60–52.
ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263–38–28.
ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 234–25–61.
ДДУ №561 (Сухараўская, 9). Т.: (017) 259–09–90.
ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257–76–91.
ДДУ №570 (Чайлыткі, 8). Т.: (017) 215–60–44
ДДУ № 187 (Кахоўская,64а). Т.: (017) 213–06–71 –
ДДУ № 218 (б-р Шаўчэнкі, 13). Т.: (017) 288–09–33.
ДДУ № 234 (Карастаянавай, 19). Т.: (017) 288–50–75.
ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп.2). Т.: (017) 234–36–05.

Спіс паводле Нашай Нівы.

Стварыць беларускамоўную групу магчыма ў любым садку – патрэбна толькі 10 ахвотных.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў