“У амерыканца – агонь!” У Паўночнай Карэі адзначылі Дзень абароны дзяцей


У Пхеньяне адзін з цэнтральных паркаў аддалі пад святкаванне Міжнароднага дня дзяцей. Акрамя спеваў, танцаў і конкурсаў там адбыўся “дзіцячы вайсковы парад”. Маршыравалі хлопчыкі з папяровымі гранатамётамі ды дзяўчаткі-санітаркі.

{movie}У Паўночнай Карэі адзначылі Дзень абароны дзяцей|right|10977{/movie}

У святкаваннях узялі ўдзел не менш за тры тысячы дзяцей. На імпрэзу запрасілі таксама дыпламатаў з дзецьмі.

Разынкаю святкавання стаўся “ваенны парад”. Спачатку прайшлі хлопчыкі з кардоннымі макетамі пускавых ракетных усталёвак, за імі – “жаўнеры-пехацінцы” ды дзяўчаткі-“медыкі” ў белых халатах. Ахвотныя таксама маглі пагуляцца ў вайну і пастраляць з папяровых аўтаматаў і гранатамётаў у пудзіла вайскоўца. Паводле вядоўцаў, гэта было пудзіла амерыканскага жаўнера.

Тым часам адною з самых сур’ёзных праблемаў Паўночнай Карэі застаецца голад, які датычыць таксама і дзяцей. Паводле звестак ААН, у паўночных рэгіёнах краіны ад недаядання пакутуе амаль кожнае другое дзіця ва ўзросце да 5 гадоў, агулам жа па краіне ад голаду цярпіць кожнае трэцяе дзіця.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў