На вучэннях ў Горадні адміністрацыйным будынкам былі скрынкі з кардону (Фота)


Праваахоўнікі практыкаваліся ў Гарадзенскай гідраэлектрастанцыі, як трэба спыняць спробы незаконнага пранікнення ва ўстанову. На тактычных занятках прысутнічаў міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч.

У паказальных занятках у межах маштабных вучэнняў узялі ўдзел падраздзяленні органаў унутраных справаў Гарадзенскага гарнізону, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі, падраздзяленні МНС.

Паводле сцэнара аперацыі, на тэрыторыю вадасховішча пранікае лодка з трыма ўмоўнымі правапарушальнікамі, адзін з якіх высядае на бераг і падпальвае адміністрацыйны будынак ГЭС. Міліцыянт і працаўнік вайскова-будаўнічага атраду перадухіляюць дзеянні правапарушальніка, затрымліваюць яго, а таксама праводзяць эвакуацыю персаналу станцыі і лакалізуюць крыніцу ўзгарання. Ролю адміністрацыйнага будынку падчас вучэнняў адыграла спаруда з кардонных скрынак.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў