Малыя вандроўнікі. Купальскія прыгоды Антона


У дзень дзіцяці “Белсат” абвесціў конкурс для малых падарожнікаў. Ты любіш прыгоды і паходы ды вандруеш са ваймі бацькамі? Гэты конкурс для цябе.

УМОВЫ КОНКУРСУ

Занясі на край свету сцяжок, як Вожавуж, і дашлі нам свой здымак. Ускраінай свету ў вачах дзіцяці можа быць як суседняя прыкметная вуліца, гэтак і прыўкрасныя беларускія палацы ды замкі, ды заморскія краіны. Разам мы зможам болей даведацца пра Беларусь ды пазнаёміць з ёю дзетак, а таксама пазнаёміцца з іншымі краінамі.

Цягам месяца, да 1-га жніўня, мы будзем прымаць фота на адрас belsat.eu@gmail.com. Далучыце кароткае апісанне, дзе ён зроблены і хто галоўны герой здымку. Здымкі малых вандроўнікаў апублікуюць на нашым сайце belsat.eu.

Аўтары 30 найлепшых фотаздымкаў атрымаюць каляровую cупрацьсонечную заслонку ў машыну са Свінтусам ды Вожавужам. А ўсе ўдзельнікі – дыск з дзіцячаю праграмаю “Белсату” “Прыгоды і паходы”. Пераможцаў абярэ журы.

Купальскія прыгоды Антона

На здымку – Антон з купалінкамі Марылькаю ды Вераю, з якімі ён пазнаёміўся сёлета падчас святкавання Купалля на сядзібе беларускага мастака Алеся Пушкіна, што ў вёсцы Бобр, піша нам маці малога падарожніка.

Міколка ў Крыме

Міколка ды ягоная сям’я летась вандравалі па Крыме. І ўсюды ім спадарожнічаў бел-чырвона-белы сцяг. У Менску, напісалі нашыя гледачы, яны таксама часам “вандруюць” – разам з удзельнікамі дэманстрацыі з нагоды Дня Волі.

Сяброўкі-вандроўніцы

Новы конкурсны здымак ад дзвюх маленькіх сябровак. Ева (старэйшая) і Паўлінка (малодшая) любяць бавіць разам час. На адзін са шпацыраў яны захапілі з сабою бел-чырвона-белы сцяг.

Падарожніца Каліна з Канады

Каліне 2,5 года. Яна нарадзілася і жыве ў далёкай Канадзе, у правінцыі Антар’ё, на маленькай ферме.

Адзіная мова, на якой яна пакуль размаўляе, гэта беларуская. Неўзабаве дададуцца ангельская і французская. Прыгоды і паходы Каліна вельмі любіць ды цытуе свінтуса з любой нагоды.

На першым здымку атрымаліся прыгоды, а на другім – паходы. Пра курэй, індыкоў і астатнюю хатнюю птушку Каліна ведае болей за дарослых – піша нам

мама Каліны.

Каліна паказвае індычаня

Каліна збіраецца ў падарожжа

Першы удзельнік нашага конкурсу – Бруна, падарожнік-змагар з Варшавы.





belsat.eu

Стужка навінаў