Павел Свярдлоў: Журфак перашкаджае размежаваць пакаленні


«Калі раней журналіста «з дзяцінства» прывучалі праверыць кожную лічбу, то цяпер у сённяшніх сеціўных СМІ няма сістэмы адказнасці: матэрыял можна ў любы момант зняць, падправіць і, калі няма скрыншоту, – не застанецца і следу ад памылкі», – у «Размове Жбанкова» журналіст Павел Свярдлоў разважае пра медыі новай генерацыі.

{movie}Павел Свярдлоў у “Размове Жбанкова”|right|10952{/movie}

Класічныя «старыя» фарматы журналістыкі ў медыях новай генерацыі часцей за ўсё не працуюць або ёсць другасныя. Паўстае пытанне: ці можна казаць пра журналістыку? Ці не ёсць гэта формаю сеткавай камунікацыі, блогаваю сістэмаю? Госць праграмы мяркуе, што нягледзячы на новыя формы, сеціўныя медыі новай генерацыі застаюцца ў полі журналістыкі: «Гэта нармальная праца з грамадскаю думкаю, гэта выхаванне грамадзяніна. Узяць хаця б культурніцкія парталы, што прэзентуюць культурніцкія магчымасці для развіцця. Чалавек чытае і думае: «О, крута! Ёсць розныя рэчы, адзін я сяджу ў сваім калгасе і нічога не бачу», – зазначае Павел Свярдлоў.

Паводле госця каналу, цяпер інстытут журналістыкі БДУ «перашкаджае правесці мяжу паміж пакаленнямі журналістаў»: «Кожны год выпускаюць вялікую колькасць журналістаў. Іх вельмі шмат, і для мяне загадка: куды яны ўсе дзяюцца. Бачныя толькі адзінкі. Вельмі вялікая памылка нашага журфаку ў тым, што ён арыентуецца на узровень «раёнак».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў