Беларускія бажніцы на старых паштоўках паказалі ў Горадні


У Горадні адкрылася экспазіцыя старых паштовак, на якіх выяўленыя беларускія бажніцы. Рэдкія экзэмпляры ўзятыя з фондаў калекцыянера Яна Лялевіча і з фондаў музею гісторыі рэлігіі.

Агулам на экспазіцыі можна пабачыць больш як паўтары сотні паштовак з выявамі каталіцкіх і праваслаўных бажніцаў, сінагогаў, мячэці, а таксама лютэранскай кірхі.
Паштоўкі падзеленыя на 3 групы: першая выдадзеная паміж 1895 і 1904-ым гадамі, паштоўкі з другой паўсталі ў часы першай сусветнае вайны, трэцяя група – надрукаваная ў 20-30-ыя гады мінулага стагоддзя.
{movie}Агляд падзеяў культуры (30 05 2013)|right|10939{/movie}

Іншыя тэмы: у пракат выйшла стужкі “Гагарын. Першы ў космасе” і “Хлапечнік-3”. У Музеі сучаснага мастацтва працуе экспазіцыя Аляксандра Забаўчыка, прымеркаваная да 55-годдзя мастака. 100 гадоў споўнілася самаму скандальнаму балету мінулага стагоддзя – “Вясна святая” Ігара Стравінскага.

Мар’яна Чарняева. belsat.eu

Стужка навінаў