Пакуль лекары рабілі аперацыю на мазгах, пацыент граў на гітары


Вясёлая музыка гучала проста на аперацыйным стале, калі музыку і актору Брэду Картэру (Brad Carter) імплантавалі ў мазгі адмысловы стымулятар. Пры гэтым уся аперацыя транслявалася ў «Twitter’ы».



У 39-гадовага Брэда Картэра нейкі час таму пачалі міжвольна трэсціся рукі. Для гітарыста – гэта нязносна, таму музыка і звярнуўся да лекараў. Прычыны дрыготкіх рук не ўдалося ўстанавіць, але лекары прыйшлі да высновы – каб спыніць дрыжанне, патрэбна імплантаваць у мазгі адпаведны стымулятар.

{movie}Пацыент грае на гітары падчас аперацыі на мазгах|right|10938{/movie}

Аперацыя на мазгах адбылася напрыканцы траўня ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе. Пацыент пастараўся таксама, каб аперацыя ператварылася ў публічнае мерапрыемства, атрымаўшы дазвол на онлайн-трансляцыю працэдуры ў сеціва. Аперацыя праходзіла без наркозу, каб лекары адразу маглі праверыць, ці стымулятар аказаўся ў належным месцы і рукі больш не дрыжаць. Брэд Картэр, пакуль нейрахірургі займаліся сваёй справаю, тэставаў свае рухі, граючы на гітары.

«Мая музыка – вельмі важная для мяне, таму я спадзяюся, што гэта дазволіць мне зноў добра граць на гітары, а мае пальцы будуць рухацца свабодна», – зазначыў Картэр.

Аперацыя «пад жывую музыку» прайшла паспяхова, і цяпер музыка зноў без праблемаў можа займацца любімым заняткам.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў