Шпіёнаманія набірае абароты?


На мінулым тыдні затрымалі грамадзяніна Беларусі, які, паводле праваахоўнікаў, «збіраў інфармацыю для адной з іншаземных выведак». Пра гэта паведаміў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Падрабязнасцяў справы кіраўнік КДБ раскрываць не стаў, спасылаючыся на тое, што цяпер вядзецца следства.

Валерый Вакульчык таксама заявіў, што абаронцы «шпіёна» Андрэя Гайдукова «зменяць сваё меркаванне пасля выраку». Суд над грамадскім актывістам паводле абвінавачання ў здрадзе дзяржаве адбудзецца ў Віцебску за зачыненымі дзвярыма.

23-гадовага намесніка старшыні незарэгістраванага Саюзу маладых інтэлектуалаў Андрэя Гайдукова затрымалі працаўнікі КДБ у Віцебску 8 лістапада 2012 года «ў момант закладання схованкі з сакрэтнымі звесткамі для замежных спецслужбаў».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары