Гэнік Лойка: Заўтра мяне зарэжа трамвай, то будзеце па-расейску размаўляць


Што можа адзін чалавек? Чаго варты адзін учынак? Бывае гэтак, што і адзін чалавек можа абудзіць вялікі рух. Гэнік Лойка, госць праграмы “Размова Мацкевіча”, калісьці адзін выйшаў на акцыю абароны беларускамоўнай школы. Цяпер ён працягвае гэтую справу з арганізацыяй “Таварыства беларускай школы”.

{movie}Гэнік Лойка ў “Размове Мацкевіча”|right|10935{/movie}

“Я там быў адзін, але за маймі плячыма было шмат людзей: былі бацькі ды цэлая нацыя, хоць знешне гэта прыгадвала Дон Кіхота, – згадвае сваю акцыю пратэсту Гэнік Лойка. – Я вельмі рады, што мне ўдалося трымаць адному той плакат – уставіўшы адную ножку транспаранта ў снег, другую трымаў сам. Нікога не “падставіў”, не было масавай акцыі, я быў адзін”. Скульптар і грамадскі актывіст мяркуе, што тая акцыя мела плён.

Паводле госця праграмы, у беларускім грамадстве цяпер існуе меркаванне, што беларускай мове нічога не пагражае і яна не знікне нават у далёкай перспектыве. “Пакуль што людзі спакойныя: беларуская мова не памрэ, усё будзе добра, і, можа, гэта заспакойвае нацыю, і ў выніку мова знікне”, – папярэджвае Гэнік Лойка.

Школьнае навучанне на беларускай мове – рэдкасць. І ў тых установах, што яшчэ не зрусіфікаваныя, часам ганарацца сваёй беларушчынай. Хоць ці трывалая яна? “Я, можа, правакую, але часам кажу настаўнікам: вось мяне заўтра зарэжа трамвай – і будзе ў вас спакойна ў школе, і будзеце па-расейску размаўляць”, – смяецца Гэнік Лойка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў