“Калі мы будзем танчыць…”: Новая песня гурта «ili-ili» па-беларуску


Кліп на песню «Танчыць» даступны да прагляду ў інтэрнэце.

Гурт «ili-ili»– пераможца конкурсу «КЛІПзаМОВА», які зрэалізавала грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» і відэастудыя «Ideas». Конкурс ладзіўся на найлепшую песню на беларускай мове. Хоць гурт «ili-ili» спявае пераважна па-расейску, гэтым разам яны выступілі, аднак, як беларускамоўны калектыў, а іхную кампазіцыю прызналі найлепшай ды ўзнагародзілі здымкамі кліпу.
{movie}Кліп гурта «ili-ili» на песню “Танчыць”|right|10915{/movie}
Удзельнікі гурта пішуць пра сябе, што ў іхным калектыве няма размеркаваных роляў. «Усе пішуць, усе граюць, усе спяваюць, усе адзін аднаго слухаюць, але ў той жа час кожны займаецца сваёй справаю – «ili-ili», – адзначаюць музыкі на інтэрнэт-старонцы гурта.

Гурт «ili-ili» ўзнік у 2001 годзе як студэнцкі калектыў, але праз некалькі гадоў прыпыніў сваю дзейнасць. Пасля аднаўлення напрыканцы 2010 года гурт запісаў альбом “Past Perfect” на расейскай мове, зрабіў некалькі кліпаў, сярод якіх адзін зняты на беларускамоўную песню “Восень, як вясна.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары